Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "Пазнаю' бязмежную Міласэрнасць Тваю"

"Пазнаю' бязмежную Міласэрнасць Тваю"


14.03.2022.

"Пазнаю' бязмежную Міласэрнасць Тваю" Міжканфесійная малітва мужчынаў словамі Францішка Скарыны прайшла ў Мінску 12 сакавіка 2022 г.


Дзень 11 сакавіка 1990 года, калі а. Аляксандр Надсан адслужыў у Мінску (у касцёле на Кальварыйскіх могілках) Боскую Літургію па-беларуску, традыцыйна лічыцца днём аднаўлення адкрытага літургічнага жыцця грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі. 


Малітоўны ўспамін той знаковай падзеі прайшоў у мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях у днях 11-12-13 сакавіка 2022 г. 

У суботу, 12 сакавіка 2022 г. міжканфесійная група мужчынаў аб'ядналася на малітве падзякі, інспіраванай словамі Франішка Скарыны "Пазнаю' бязмежную Міласэрнасць Тваю" (з Малой падарожнай кніжкі). Гэтая субота была працоўным днём, таму частка ўдзельнікаў далучылася да малітвы духова. Мужчыны, што змаглі ўвечары сабрацца ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, маліліся словамі скарыноўскага "Акафісту Імю Ісусаваму" (з Малой падарожнай кніжкі).


Нарадзілася думка, каб карыстацца гэтым Акафістам (які даступны вернікам усіх хрысціянскіх канфесій) на малітоўным шляху да свята Дабравешчання Багародзіцы - 25 сакавіка.


Вярнуцца назад