Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны

Папа Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны


28.02.2022.

Папа Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны26 лютага Папа Францішак правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

 
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.


Размова Пантыфіка з украінскім лідарам адбылася на фоне трагічных паведамленняў з фронтаў ваенных дзеянняў па ўсёй Украіне, у тым ліку ў Кіеве.


«Святы Айцец выказаў свой глыбокі боль з прычыны трагічных падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне», — паведаміла ў Твітэры пасольства Украіны пры Святым Пасадзе.


У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі напісаў твіт-паведамленне, у якім сцвердзіў: «Я падзякаваў Папу Францішак за малітву аб міры ва Украіне і аб прыпыненні агню. Украінскі народ адчувае духоўную падтрымку Яго Святасці».


Папа Францішак таксама скіраваў твіт-паведамленне на розных мовах, у тым ліку па-руску і па-украінску.


«Езус вучыў нас, што на д’ябальскую апантанасць гвалту належыць адказваць Божай зброяй: постам і малітвай. Няхай Валадарка супакою выратуе свет ад шаленства вайны», — гэтыя словы Святы Айцец прамовіў падчас агульнай аўдыенцыі 23 лютага. Твіт быў апублікаваны з хэштэгамі #Praytogether і #Ukraine — «Молімся разам» і «Украіна», а таксама выявай Езуса на крыжы.

 

Паводле Catholic.by

 


Вярнуцца назад