Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Маскоўскі Патрыярхат: сустрэча Папы і Патрыярха магчыма ўжо сёлета
Маскоўскі Патрыярхат: сустрэча Папы і Патрыярха магчыма ўжо сёлета17.02.2022. |
|
Пра гэта са спасылкай на інтэрв’ю, дадзенае высокім іерархам Рускай Праваслаўнай Царквы французскаму каталіцкаму тэлеканалу КТО, 16 лютага паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
Мітрапаліт Іларыён прызнаўся, што абмяркоўвае дэталі магчымай сустрэчы са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам. Ён заявіў, што пакуль не можа назваць дату і месца, але ў абмеркаванні гэтай тэмы ўжо дасягнуты прагрэс.
«Але я спадзяюся, што сустрэча адбудзецца на працягу бягучага, 2022 года»,— сказаў кіраўнік Аддзела знешніх сувязяў Рускай Праваслаўнай Царквы.
Адказваючы на пытанне аб унутранай сітуацыі ў праваслаўі, прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату ўстымаўся ад каментароў, спаслаўшыся на тое тым, што кароткае інтэрв’ю не дае яму магчымасці растлумачыць складаныя праблемы, якія прывялі да ўнутранага крызісу ў адносінах паміж Праваслаўнымі Цэрквамі.
У ранейшай заяве для французскага тэлеканала Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што на запланаванай сустрэчы Пантыфіка з Маскоўскім Патрыярхам не будуць абмяркоўвацца тэалагічныя пытанні: гаворка пойдзе пра сітуацыю паслядоўнікаў Хрыста ў сучасным свеце, які становіцца ўсё больш варожым да хрысціянства. Пры гэтым праваслаўны іерарх прывёў прыклад Блізкага Усходу і Афрыкі.
Плануецца, што Папа Францішак і Патрыярх Кірыл паразмаўляюць, між іншым, пра будучыню хрысціянства і выкажуць падтрымку вернікам, якія пакутуюць у выніку пераследу.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |