Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Рыма-каталіцкія біскупы Украіны заклікаюць да малітвы і посту 16 лютага

Рыма-каталіцкія біскупы Украіны заклікаюць да малітвы і посту 16 лютага


15.02.2022.

Рыма-каталіцкія біскупы Украіны заклікаюць да малітвы і посту 16 лютага15 лютага каталіцкія біскупы Украіны звярнуліся з заклікам да малітвы і посту ў інтэнцыі прадухілення пагрозы вайны. Заклік быў апублікаваны на сайце Каталіцкага медыя-цэнтра Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне kmc.media.


Заклік Канферэнцыі епіскапату Украіны
да малітвы і посту 16 лютага 2022 года


Узлюбленыя ў Хрысце Браты і Сёстры!

 

У гэты складаны час, калі з дня на дзень мы перажываем узрастанне напружанасці, звязанай з пагрозаю поўнамаштабнага вайсковага ўварвання ва Украіну, заклікаем усіх вас працягваць руплівую малітву, уздымаючы з даверам свае вочы да Бога, Валадара свету і гісторыі.

 

Заўтрашні дзень, сераду 16 лютага бягучага года, зробім днём узмоцненай малітвы і посту.

 

Молім Бога словамі Суплікацыі: «Святы Божа, Святы моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі. Ад пажару, голаду, вайны і заразы — барані нас, Божа».

 

З’яднаемся ўсе разам у малітве Вяночка да Божай Міласэрнасці а 15-й гадзіне — Гадзіне Міласэрнасці, просячы Бога адвесці пагрозу вайны, бяспекі для нашых сем’яў і дару міру для Украіны і ўсяго свету. На трывалую, даверлівую і аднадушную малітву благаслаўляем усіх: у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

 

15 лютага 2022 года

Рыма-каталіцкія біскупы Украіны

 

Паводле: Каталіцкі медыя-цэнтр Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне / Catholic.by



Вярнуцца назад