Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак: ахвяруем цяжкасці і пакуты ў інтэнцыі еднасці хрысціян

Папа Францішак: ахвяруем цяжкасці і пакуты ў інтэнцыі еднасці хрысціян


19.01.2022.
Папа Францішак: ахвяруем цяжкасці і пакуты ў інтэнцыі еднасці хрысціянПасля малітвы Анёл Панскі, якая 16 студзеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа скіраваў заклік у сувязі з набліжэннем Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

 

“З 18 па 25 студзеня адбудзецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які ў гэтым годзе прапануе паглядзець на сябе праз досвед Мудрацоў, якія прыбылі з Усходу ў Бэтлеем, каб пакланіцца Месіі-Каралю”, - нагадаў Францішак.

 

“Таксама і мы, хрысціяне, у разнастайнасці нашых канфесій і традыцый, з’яўляемся пілігрымамі на шляху да поўнай еднасці, і больш набліжаемся да нашай мэты тады, калі трымаем позірк, засяроджаным на Езусе, нашым адзіным Пану”, - сказаў Святы Айцец, заклікаючы на працягу гэтага Тыдня ахвяроўваць у інтэнцыі еднасці паміж хрысціянамі таксама нашы цяжкасці і пакуты.

 

Тэмай сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, сталі словы Евангелля св. Мацвея: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Мц 2, 2). Матэрыялы да гэтай ініцыятывы былі падрыхтаваныя Радай Цэркваў Блізкага Усходу і зацверджаны Сусветнай радай Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 

Упершыню ідэя міжканфесійнай малітвы аб адзінстве хрысціян з’явілася ў ХІХ ст. У цяперашнім фармаце Тыдзень малітваў праводзіцца з 1908 г. па ініцыятыве святара з ЗША, ксяндза Пола Уотсана.

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


Вярнуцца назад