Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой Зямлі

Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой Зямлі


21.12.2021.

Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой ЗямліМінскія грэка-каталіцкія парафіі Праведнага Язэпа і Святога Мікалая Цудатворцы прынялі Віфлеемскі агонь ў сваім храме ў суботу 18 снежня 2021 г, у рамках сумесных Перадкалядных рэкалекцый.


Гэта дала нагоду да малітвы за хрысціян у Святой Зямлі, асабліва за грэка-каталіцкую (мельхіцкую) парафію ў Віфлееме, з якой ужо шмат гадоў парафія Прав. Язэпа застаецца ў братэрскім, духовым кантакце.

 

Для двух бакоў гэтая духовая сулучнасць застаецца тым больш каштоўная ў час абмежаванняў паломніцтва ў перыяд пандэміі.

 

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа прынялі Віфлеемскі агонь у нядзелю, 19 снежня і далучыліся да малітвы за хрысціян у Святой Зямлі.

 


Вярнуцца назад