Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч наведаў з візітам першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч наведаў з візітам першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна


17.12.2021.

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч наведаў з візітам першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна15 снежня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Антэ Ёзіч наведаў з братэрскім візітам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.


Нунцый Ёзіч паведаміў Catholic.by, што мэтаю яго візіта было падтрыманне і развіццё добрых адносін з братняй Праваслаўнай Царквой. Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне ў асобе Мітрапаліта Веніяміна перадаў усім вернікам Беларускай Праваслаўнай Царквы віншаванні з нагоды Божага Нараджэння, якое яны будуць адзначаць 7 студзеня.

 

Як паведаміў афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by, у ходзе размовы паміж Нунцыем Ёзічам і Мітрапалітам Веніямінам «адбылося абмеркаванне бягучых пытанняў, якія ўяўляюць агульны інтарэс, і абмен меркаваннямі пра становішча ў краіне і ў свеце.

 

Была выказана зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемаадносін Бакоў на аснове гістарычна склаўшагася досведу пазітыўнага ўзаемадзеяння традыцыйных канфесій на тэрыторыі Рэспублікі», — адзначае Church.by.

 

Паведамляецца таксама, што на заканчэнне сустрэчы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы і Апостальскі нунцый абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад