Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Візіт Папы Рымскага Францішка ў Грэцыю

Візіт Папы Рымскага Францішка ў Грэцыю


3.12.2021.

Візіт Папы Рымскага Францішка ў Грэцыю4 - 6 снежня 2021 Папа Францішак наведвае Грэцыю,якая адзначае 200-годдзе незалежнасці атрыманай у 1821 г. Апостальскі візіт носіць дзяржаўны, экуменічны і пастырскі характар.


Апостальскі Экзарх для католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі Уладыка Эмануіл (Emmanuil Nin) у Пастырскім лісце да вернікаў звярнуў увагу, што Біскуп Рыма прыбывае і да Праваслаўнай Царквы Грэцыі, каб падкрэсліць, што ўсе хрысціяне – браты ў Хрысце, незалежна ад таго, ці жывуць у Супольнасці Каталіцкай Царквы або Праваслаўнай Царквы.

 

Далей у Пасланні Уладыка Эмануіл напісаў:

“Гэта будзе перш за ўсё пастырскі, бацькоўскі і братэрскі візіт Папы, Біскупа Рыма да Паўсюднай (Каталіцкай) Царквы, што знаходзіцца ў Грэцыі, дыяцэзіі (епархіі) якой раскіданыя па ўсёй тэрыторыі нашай Краіны. Царквы, якую складаюць вернікі розных традыцый: лацінскія, грэцкія візантыйцы, украінскія візантыйцы, халдэі, армяне. Вернікі, якія шануюць свае традыцыі ды якія адчуваюць сябе членамі аднаго Цела Хрыста […]. Няхай Госпад дае нам жыць у веры, надзеі і міласэрнасці Евангелля гэты царкоўны момант ласкі для ўсіх нас”.


Вярнуцца назад