Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 40 крокаў да Раства Хрыстовага

40 крокаў да Раства Хрыстовага


15.11.2021.

40 крокаў да Раства ХрыстовагаСорак чытанняў прыгатавання да свята Раства Хрыстовага.


15 лістапада - Крок першы: расказ пра Дабравешчанне (Ев. Лукі 1. 26-35).

 

(26) У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, 

(27) да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. 

(28) Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою».

(29) Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. 

(30) І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана.

(31) Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. 

(32) Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага,

(33) і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца».

(34) І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?»

(35) Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе.
Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым».

 

Паводле: https://sniezhny.com


Вярнуцца назад