Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасцейскай ўніі

Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасцейскай ўніі


16.10.2021.

Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасцейскай ўнііКАНФЕРЭНЦЫЯ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ БЕЛАРУСІ

Старшыня

№ 14/Р/2021

 

Віцебск, 16 кастрычніка 2021 г.

 

Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі

Архімандрыту Сяргею Гаеку


Дастойны Архімандрыт Сяргeй!

 

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 425-годдзя Берасцейскай царкоўнай Уніі – аднаўлення сулучнасці (communio) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам. Сулучнасці, якая існавала ў час Полацкай місіі Торвальда Вандроўніка.

 

Гэты Юбілей дае нам нагоду падзякаваць нашаму Збаўцы Езусу Хрысту за чатыры стагоддзі, на працягу якіх рыма-католікі ды грэка-католікі сумеснага абвяшчалі Хрыстовае Евангелле на нашых землях.

 

На шляху супольнага духоўнага служэння Божаму народу былі і цяжкія часы, у якіх нараджаліся праўдзівыя героі веры. У гэтым годзе вы асабліва ўзгадваеце драматычны час Другой сусветнай вайны, у якім былі знішчаныя вашыя парафіі на Палессі, а таксама і крыжовы шлях экзарха-пакутніка Антона Неманцэвіча, якога ў лістападзе 1941 года Папа Пій ХІІ прызначыў апостальскім адміністратарам для беларускіх грэка-католікаў.

 

Трыццаць год таму, ужо ў незалежнай Беларусі, вы змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасць і літургічнае жыццё вашых парафій, а таксама распачаць актыўнае дабрачыннае сацыяльнае служэнне на карысць усяго Беларускага грамадства.

 

У час вашага Юбілею ўсім, хто прычыняецца да развіцця Божай справы ў нашай краіне, хачу выказаць словы шчырай і пажадаць, каб душпастырскія намаганні духавенства і вашых вернікаў прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый.

 

У духу малітвы i братняга адзінства ў Хрысце

+ Біскуп Алег Буткевіч

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

 

vinshavanne-gr.-kat.-425-uniya-2021.pdf [621.57 Kb] (запамповак: 4)


Вярнуцца назад