Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага


14.09.2021.

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-МагілёўскагаПаведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.


14 верасня 2021 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Яго Эксцэленцыю Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Пра згаданае прызначэнне было паведамлена сёння ў Рыме а 12-й гадзіне.


У гэты момант я жадаю павіншаваць новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Юзафа Станеўскага з новай касцёльнай пасадай у сталіцы Беларусі і даручыць яго біскупскае служэнне Маці Божай Будслаўскай, Апякунцы гэтай умілаванай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.

 

Карыстаюся гэтай прыемнай нагодай для таго, каб падзякаваць Яго Эксцэленцыі Казіміру Велікасельцу ОР, тытулярнаму біскупу Бланды і дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі, за яго біскупскае служэнне, ахвяраванае гэтай архідыяцэзіі з пачатку бягучага года.

 

Выказваючы мае найлепшыя пажаданні ўсім вам, дарагія святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з нагоды сённяшняга прызначэння, я разам з тым заахвочваю вас аказваць вашаму новаму арцыбіскупу Мітрапаліту павагу, супрацоўніцтва і паслухмянасць.

 

✠ Антэ Ёзіч
Апостальскі Нунцый

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад