Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Упаўнаважаны па справах рэлігій і Міністэрства інфармацыі далі ацэнку правакацыйнай публікацыі ў «Мінскай праўдзе» і прынялі меры
Упаўнаважаны па справах рэлігій і Міністэрства інфармацыі далі ацэнку правакацыйнай публікацыі ў «Мінскай праўдзе» і прынялі меры12.09.2021. |
|
Публікуем неафіцыйны пераклад з рускай мовы адказу Упаўнаважанага (ліст 02-11/777 ад 9 верасня 2021 года). Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Пра артыкул у газеце «Мінская праўда» Ваша Эксцэленцыя! Рыма-Каталіцкі Касцёл у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца другой традыцыйнай канфесіяй па колькасці вернікаў у нашай краіне. Канфесійная палітыка дзяржавы скіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру і згоды ў беларускім грамадстве, на развіццё дыялогу ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавай і разнастайнымі рэлігійнымі арганізацыямі, захаванне традыцый талерантнасці, верацярпімасці, актывізацыю ўзаемадзеяння з канфесіямі ў рашэнні сацыяльна значных пытанняў. З улікам вышэйсказанага, лічу неабходным запэўніць Вас, што размешчаны артыкул у абласной газеце «Мінская праўда» ад 7 верасня 2021 г. № 68 з выяваю на першай старонцы вокладкі газеты карыкатуры каталіцкіх святароў не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Па меркаванні Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і Міністэрства інфармацыі, апублікаваныя ў газеце «Мінская праўда» матэрыялы не спрыяюць падтрыманню міжканфесійнага міру і згоды ў краіне, а атаясамленне аўтарам артыкула асабістай ацэнкі дзейнасці паасобных каталіцкіх святароў з усім Рыма-Каталіцкім Касцёлам у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца непрымальным. Міністэрства інфармацыі 8 верасня пісьмова ўведаміла ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва „Мінская праўда“» пра недапушчальнасць падобнага роду публікацый. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў таксама выказвае надзею, што каталіцкія святары ў сваёй дзейнасці заўсёды будуць кіравацца дзеючым заканадаўствам, што будзе спрыяць працягу канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і Рыма-Каталіцкім Касцёлам у Рэспубліцы Беларусь у мэтах захавання міжканфесійнага міру і згоды ў нашай краіне. З павагай, Упаўнаважаны А.А. Румак
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |