Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Эўхарыстыя - школа любові і салідарнасці
Эўхарыстыя - школа любові і салідарнасці9.09.2021. |
|
У праграме Кангрэсу ў Будапешце ўдзельнічалі так сама прадстаўнікі праваслаўных Цэркваў (мітрапаліт Іларыён з Маскоўскага Партыярхата РПЦ) і ўсходніх дахалкідонскіх Цэркваў (патрыярх сіра-праваслаўнай Царквы Мор Ігнацый Афрам ІІ (Karin). У суботу 11 верасня на малітоўнай сустрэчы ў рамках Кангрэса выступіць усяленскі патрыярх Варфаламей.
У сераду - 8 верасня 2021 г., у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, у галоўным храме сталіцы Венгрыі - Базыліцы св. Стэфана, патрыярх Мельхіцкай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Юсэф (Youssef Absi) узначаліў Боскую Літургію, якая была адным з цэнтральных момантаў Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэса. Літургію саслужылі шматлікія біскупы і святары Цэркваў візантыйскага абраду, сярод якіх вярхоўны архіепіскап Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук).
Прысутнічалі на Боскай Літургіі патрыярх Халдэйскай каталіцкай Царквы Яго Блаславенства кардынаў Рафаэл I (Louis Raphael Sako), патрыярх Мараніцкай Царквы Яго Блаславенства кардынал Бешара-Пётр (Bechara Boutros Rai) з яшчэ адным мараніцкім біскупам, іерарх Армяна-каталіцкай Царквы архібіскуп Рафаэль (Minassian) з Арменіі (ардынарый для вернікаў ва Усходняй Эўропе), кардыналы ды шматлікія біскупы і святары лацінскага абраду з розных краінаў свету (Эўропы, Афрыкі, Азіі, Амерыкі).
Вярнуцца назад |