Ігнацый Лаёла (1491-1556) - дваранін-рыцар з Краіны Баскаў, вялікая фігура ў гісторыі Царквы.Заснавальнік Таварыства Ісуса (манаскага ордэна Езуітаў). Духоўны ползвіг св. Ігнацыя на працягу ўжо пяці стагоддзяў служыць апорай для многіх людзей з розных краін і заахвочвае іх змяніць сваё жыццё.
"Дзе любоў, там адбываюцца вялікія рэчы: там, дзе не здараецца нічога вялікага, там няма любові" - св. Ігнат Лаёла
Грэка-католікі Беларусі з удзячнасцю Госпаду Ісусу ўзгадваюць служэнне езуітаў для дабра З'яднанай Царквы ды малітвам св. Ігнацыя давераюць служэнне езуітаў у Беларусі сёння.
Увазе чытачоў прапануем артыкул: "МІСІЯ ЕЗУІТАЎ УСХОДНЯГА АБРАДУ Ў АЛЬБЯРЦІНЕ Ў 1924-1943 ГАДАХ"