Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дзень падзякі за Хрост св. Уладзіміра і за Берасцейскую ўнію

Дзень падзякі за Хрост св. Уладзіміра і за Берасцейскую ўнію


29.07.2021.

Дзень падзякі за Хрост св. Уладзіміра і за Берасцейскую ўніюПершаіерарх Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук) заклікаў вернікаў прыйсці ў храмы ў дзень святога князя Уладзіміра (28 ліпеня паводле юліянскага каляндара) і аднавіць абяцанні, якія яны склалі (праз хросных бацькоў) у дзень свайго Хрышчэння. 


У каментары аддзелу інфармацыі УГКЦ Вярхоўны Архіепіскап Святаслаў адзначыў, што Украінская грэка-каталіцкая Царква з'яўляецца пераемніцай Царквы часоў Хрышчэння св. Уладзіміра. Таму свята князя Уладзіміра - гэта дзень удзячнасці Богу за дар Хрышчэння - нацыянальнага і асабістага.


"У гэтым годзе мы дзякуем Богу за падзею, якая адбылася ў Берасці чатырыста дваццаць пяць гадоў таму. Тады наша Кіеўская царква, якая мае тысячагадовую гісторыю, на чале з маім вялікім папярэднікам, мітрапалітам Кіеўскім, Галіцкім і ўсяе Русі Міхаілам Рагозай, разам са сваімі епіскапамі, аднавіла жыццядайную еднасць з Наступнікам апостала Пятра. Такім чынам, аднавілася еднасць, у якой мы былі ахрышчаны і якая  існавала да падзелу паміж Усходам і Захадам у часы князя Уладзіміра"- сказаў прадстаяцель УГКЦ.


Ён так сама заклікаў вернікаў аднавіць свае хросныя абяцанні. "Тое, што зрабіў князь Уладзімір сілай і дзеяннем Духа Святога, становіцца даступным для нас праз асабістае вызнанне веры, адрачэнне ад зла і абяцанне з'яднання з Хрыстом".

 

Паводле Дэпартамента інфармацыі УГКЦ


Вярнуцца назад