Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 27 ЛІПЕНЯ - памяць Вялікамучаніка ПАНЦЯЛЕЙМАНА, лекара
27 ЛІПЕНЯ - памяць Вялікамучаніка ПАНЦЯЛЕЙМАНА, лекара27.07.2021. |
|
Сёньня згадваем памяць вялікамучаніка Панцялеймана, лекара. Ён быў вучнем сьвятара Ермалая, якога згадвалі ўчора. Быў лекарам і лячыў не толькі сродкамі лекарскімі, але перадусім імем Хрыстовым. Да яго дзейнасьці вельмі пасавала ягонае імя. Панцялейман у перакладзе з грэцкай поўны міласэрнасьці. Аднаго разу прызываньнем імя Хрыстовага ён адкрыў вочы сьляпому і праз гэта адкрыў яму вочы на сьвятло веры. Прыкліканы на суд, сьляпы, запытаны пра акалічнасьці свайго аздараўленьня, падаў імя лекара і гісторыю свае хваробы, пасьля чаго памёр. Закліканы на суд Панцялейман мужна сьведчыў Хрыста і пасьля жахлівых пакут быў засечаны мечам у 305 годзе за панаваньня імператара Максіміліяна на Ўсходзе.
Паводле Тэлеграм канала Грэка-католікі Беларусі Вярнуцца назад |