Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Пінску з удзелам каталіцкіх іерархаў Беларусі ўшанавалі памяць кардынала Казіміра Свёнтка
У Пінску з удзелам каталіцкіх іерархаў Беларусі ўшанавалі памяць кардынала Казіміра Свёнтка22.07.2021. |
|
Як паведамляецца на сайце Пінскай дыяцэзіі pcd.by, з пастырам мясцовага Касцёла Эўхарыстыю цэлебравалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Юзаф Станеўскі з Гродна і біскуп Юрый Касабуцкі з Мінска.
Ва ўступе да літургіі біскуп Антоні Дзям’янка звярнуў вагу на значнасць постаці кардынала Казіміра Свёнтка і прыклад яго самаадданага жыцця як верніка і святара, без рэшты адданага служэнню Хрысту і Яго Касцёлу.
Іерарх таксама заахвоціў памятаць у малітве пра пахаваную напярэдадні спадарыню Барбару Шыманскую, якая ахвярна на працягу 65 гадоў дапамагала ў служэнні Казіміру Свёнтку і як шматгадоваму пробашчу ў Пінску, а пасля — як біскупу, мітрапаліту і кардыналу.
Пасля святой Імшы ўсе сабраныя памаліліся ў крыпце пінскай катэдры, дзе пахаваны кардынал Казімір Свёнтэк.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |