13 ліпеня 2021 г., у другі дзень працы Каптітула Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які напярэдадні з благаслаўленнем Апостальскага нунцыя ў нашай краіне распачаў працу ў Новай Баравой, было абрана новае кіраўніцтва Кустодыі.
На агульным сходзе беларускіх капуцынаў былі падведзены вынікі жыцця і дзейнасці братэрскай супольнасці за апошняе трохгоддзе, на працягу якога ўжо другі тэрмін яе кусташам заставаўся брат Алег Шэнда OFMCap. Пасля справаздачы ў адпаведнасці са статутам адбыліся выбары новага кіраўніцтва Кустодыі.
Новым кусташам Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў удзельнікі Капітула выбралі брата Андрэя Букштана OFMCap.

