Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 23 траўня 2021 — сьвята ЗЫХОДУ СЬВЯТОГА ДУХА
23 траўня 2021 — сьвята ЗЫХОДУ СЬВЯТОГА ДУХА23.05.2021. |
|
🌿 Дух Сьвяты заўсёды быў, і ёсьць, і будзе: Ён ня мае ні пачатку ні канца, але заўжды з Айцом і Сынам зьяднаны і адзінасутны. Ён – Жыцьцё і Творца жыцьця; Ён Сьвятло і Падаўца сьвятла, сам Добры і Крыніца дабра. Праз Яго мы пазнаем Айца, і Сына праслаўляем, і вызнаем адзіную сілу, адзіную годнасьць, адзіную хвалу Сьвятой Тройцы. 🌿 Дух Сьвяты – Сьвятло і Жыцьцё. Ён жыве і крынічыць жыцьцё; Дух разважнасьці, Дух розуму; добры, правы, мудры; Ён усім кіруе і ачышчае правіны. Ён Бог і Той, хто абагаўляе; Агонь, што ад Агню паходзіць; Ён прамаўляе, дае і разьдзяляе дараваньні. Прарокі ўсе праславіліся Ім, разам з боскімі апосталамі і мучанікамі. Дзіўныя рэчы чуем, дзівосныя рэчы бачым: агонь разьдзяляецца, каб раздаваць дары. 🌿 Уладару Нябесны, Суцяшальніку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча! Прыйдзі і пасяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашыя. (З пахвальных псальмаў ютрані Зыходу Сьвятога Духа). Вярнуцца назад |