Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «Бачыць усё па-новаму»

«Бачыць усё па-новаму»


20.05.2021.

«Бачыць усё па-новаму»   Распачынаецца юбілейны Ігнацыянскі год.   

    
20 траўня 2021 года ў іспанскай Памплоне генеральны супэрыёр Таварыства Ісуса айцец Артуро Соса SI афіцыйна распачаў юбілейны Ігнацыянскі год.

Роўна 500 гадоў таму, 20 мая 1521 года Ігнацый Лаёла, у той час — вайсковец у арміі іспанскага караля, быў сур’ёзна паранены ў нагу, з чаго распачаўся шлях яго навяртання. Ігнацыянскі год працягнецца да ўспаміну святога Ігнацыя, які будзе адзначацца 31 ліпеня 2022 года, і завершыцца ўрачыстай цэлебрацыяй святой Імшы ў галоўнай святыні езуітаў — касцёле del Gesù ў Рыме.  


Беларускія грэка-католікі віншуюць езуітаў, што нясуць служэнне ў Беларусі і ў юбілейным Ігнацыянскім годзе ў малітве ўзгадваюць ахвярных езуітаў, якія ў мінулым рупліва і нястомна падтрымлівалі місію Уніяцкай Царквы. 

 

З асаблівай ўдзячнасцю Госпаду ўзгадваем св. Андрэя Баболю, пакутніка экзарха Антона Неманцэвіча ды слугу Божага Адама Штарка.    


Вярнуцца назад