Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Стоўбцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі
У Стоўбцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі12.05.2021. |
|
Пілігрымка, якую ўзначаліў дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў, была арганізаваная з нагоды 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі (11.03.1911) — святара-патрыёта, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Пілігрымы ўдзельнічалі у св. Імшы, якую архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, саслужыў з пробашчам Стоўбцаўскай парафіі айцом канонікам Ігарам Лашуком.
Айцец Леў Гарошка прыняў прэзбітэрскае свячэнні ў 1937 годзе - праз два гады распачалася Другая сусветная вайна. Айцец Гарошка працягваў несці служэнне як святар і педагог.Вядомы выпадак, калі святар уратаваў беларускую моладзь ад вывазу нацыстамі ў працоўныя лагеры на тэрыторыі Германіі, пасля чаго ён сам быў арыштаваны акупацыйнымі ўладамі.
Духовая і культурная спадчына архімандрыта Льва Гарошкі – руплівага пастыра, заслугоўвае самай вялікай увагі. На працягу жыцця айцец Леў выдаў дзясяткі кніг па гісторыі, філасофіі, тэалогіі і мовазнаўстве, прапаведваў, навучаў, спрыяў захаванню цікавасці ды пашаны да ўласных каранёў сярод беларусаў на Радзіме і за мяжой.
Заўсёды застаўся верны сваёй першай любові – Беларусі. Вярнуцца назад |