Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў павіншаваў праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай Хрыстовай
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў павіншаваў праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай Хрыстовай3.05.2021. |
|
У лісце, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату піша: Ваша Высокапраасвяшчэнства!
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі дазвольце скіраваць Вам, а ў Вашай асобе — усім верным сынам і дочкам Беларускай Праваслаўнай Царквы шчырае віншаванне са Збаўчым Святам Уваскрэсення Хрыстова. Уваскрослы Госпад, разбурыўшы сваёю смерцю падступнае зло старадаўняга ворага і зрынуўшы ўладу смерці, вядзе за сабою новы выбраны народ, абмыты Яго Найдаражэйшаю Крывёю ад усіх правінаў, пачынаючы ад граху нашых прабацькоў Адама і Евы. Таму радуецца ўсё нябеснае войска, а людзі, адроджаныя ў таінстве святога хрышчэння, па ўсёй зямлі ўзносяць спеў хвалы свайму Пераможнаму Валадару. Няхай жа гэтая пасхальная радасць у цяперашні трывожны час напоўніць сэрцы ўсіх братоў і сясцёр, дзяцей нашай роднай Бацькаўшчыны, няхай умацуе іх у веры і надзеі на канчатковую перамогу Божага дабра над усялякім злом і з’яднае нас у любові Хрыста Уваскрослага!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! З братняй любоўю ў Госпадзе, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |