Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітоўны ўспамін ахвяраў Чарнобыльскай АЭС

Малітоўны ўспамін ахвяраў Чарнобыльскай АЭС


23.04.2021.

Малітоўны ўспамін ахвяраў Чарнобыльскай АЭСУ сувязі з 35-й гадавінай Чарнобыльскай катастрофы вернікі розных канфесій і рэлігій ў Беларусі ў асаблівы спосаб у малітве ўзадваюць усіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.

 

У парафіях Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі малітвы праходзяць у днях 23-24-25-26 красавіка 2021, у рамках прадбачаных у графіку на гэтыя дні багаслужэнняў.


У Мінску рыма-католікі запрашаюць на асаблівыя службы:

 

- 25 красавіка 2021, нядзеля:

 

11:00 — архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) і ўскладзе кветкі да звана Нагасакі на прыкасцёльным цвінтары;

 

- 26 красавіка 2021, панядзелак:

 

18:30 — святая Імша ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Дзевы Марыі

 

+ + +

Чарнобыльская аварыя — тэхнагенная катастрофа, якая адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС, Украіна, тады Украінская ССР у складзе СССР). Аварыя стала найвялікшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

Вярнуцца назад