Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Месяц май па жаданні Папы Францішка стане месяцам малітвы аб спыненні пандэміі
Месяц май па жаданні Папы Францішка стане месяцам малітвы аб спыненні пандэміі22.04.2021. |
|
Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, усе санктуарыі свету стануць месцамі ружанцовай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі з удзелам вернікаў, сем’яў і супольнасцяў. На афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па рымскім часе) будзе транслявацца марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету.
Папа Францішак, як паінфармавала Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі, распачне гэтую вялікую малітву 1 мая, а завершыць 31 мая.
+ + +
Дні асаблівай супольнай малітвы - гэта парафіялныя святы: - 7 мая 2021 - у Івацэвічах свята Маці Божай Жыровіцкай; - 13 мая 2021 - у Гародні свята Маці Божай Фацімскай.
Паводле: Catholic.by Вярнуцца назад |