Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Першаіерарх УГКЦ: украінскі народ асцерагаецца інтэрвенцыі расійскіх войскаў

Першаіерарх УГКЦ: украінскі народ асцерагаецца інтэрвенцыі расійскіх войскаў


21.04.2021.

Першаіерарх УГКЦ: украінскі народ асцерагаецца інтэрвенцыі расійскіх войскаўПершаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) выказаў надзею, што канфлікт на ўсходзе Украіны будзе ўрэгуляваны дыпламатычным шляхам.


У інтэрв’ю рускай рэдакцыі парталу Vatican News Яго Блажэнства Святаслаў падзякаваў Папу Францішку за малітву і заклік да міру на ўсходзе Украіны, які прагучаў у Ватыкане 18 красавіка.

 

«Мы так спадзяваліся, што вайна спыніцца, што можна будзе па-сапраўднаму знайсці палітычнае, дыпламатычнае рашэнне для гэтага канфлікту, бо ўсе мы ведаем, што ў дадзенай сітуацыі не можа быць ваеннага рашэння»,— падзяліўся першаіерарх УГКЦ.

 

Ён падкрэсліў, што ўкраінскі народ прабывае ў страху «з-за вельмі высокага сканцэнтравання расійскіх падраздзяленняў на ўкраінскай мяжы».

 

«Ёсць боязь прамой інтэрвенцыі гэтых войскаў на тэрыторыю Украіны»,— дадаў іерарх.

 

Кіраўнік УГКЦ дадаў, што сітуацыя ўскладнілася таксама з прычыны пандэміі. Калі раней людзі з акупаваных тэрыторый маглі перамяшчацца на тэрыторыю, якая кантралюецца Украінай, каб атрымаць пенсію або гуманітарную дапамогу, то з пачаткам пандэміі прапускныя пункты былі закрытыя.

 

Яго Блажэнства Святаслаў заклікаў да прымірэння і міру: «Не вайне! Складзіце зброю!

 

Як казаў Святы Айцец Францішак, вайной нельга нічога дасягнуць, але можна страціць усё.Няхай розум, дыялог, таксама і дыпламатычны, пераможа спакусу ўжываць зброю для вырашэння любых праблем у міжнароднай палітыцы», — падкрэсліў іерарх.

 

Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by


Вярнуцца назад