Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Семдзесят пяць гадоў ад псеўдасабора ў Львове

Семдзесят пяць гадоў ад псеўдасабора ў Львове


8.03.2021.

Семдзесят пяць гадоў ад псеўдасабора ў ЛьвовеЗ 8 па 10 сакавіка 1946 г. у Львове, у грэка-каталіцкім архікатэдральным храме св. Юра, савецкія ўлады правялі так званы "Львоўскі сабор", які скасаваў Берасцейскую унію 1596 г., разарваў Сулучнасць (Супрычасце) з Рымскім Апостальскім Пасадам і нібыта "ўз'яднаў" Грэка-Каталіцкую Царкву з Рускай Праваслаўнай Царквой, у якой  гэтая падзея да сённяшняга часу лічыцца «кананічным царкоўным саборам» і ў гэтыя дні святкуецца «юбілей».


НЕКАТОРЫЯ ФАКТЫ:
1) План агентурна-аператыўных мерапрыемстваў па падрыве аўтарытэту "нацыянальнай Царквы" быў распрацаваны яшчэ ў студзені 1941 г.

2) Падчас "сабора" галасавалі шляхам уздымання рукі. Удзел прынялі 216 дэлегатаў.

3) На працягу 1945-1946 гадоў у Заходняй Украіне было арыштавана больш за 800 грэка-каталіцкіх святароў, больш за 200 святароў стварылі падпольныя структуры.

4) На псеўдасабор святароў везлі ўзброеныя супрацоўнікі НКУС.

5) Ініцыятыўная група пачала фарміравацца адразу пасля арышту мітрапаліта Іосіфа Сліпога і біскупаў у красавіку 1945 года.

6) Даволі вялікая частка святароў, якія сталі на бок ініцыятыўнай групы, раней адбывалі пакаранне ў турме. Схема "новых кадраў" была наступнай: спачатку "ўпартых" запалохвалі, потым арыштоўвалі, дапытвалі, аказвалі псіхалагічны ціск, а потым нібыта "па просьбе" кіраўніка ініцыятыўнай групы святара Гаўрыіла Кастэльніка вызвалялі.

7) Айца Гаўрыіла Кастэльніка, кіраўніка ініцыятыўнай групы, застрэлілі ў 1948 г., а ягоны памочнік біскуп Міхайла Мельнік быў атручаны ў 1950 г., калі ён ехаў у Ленінград у складзе афіцыйнай дэлегацыі.

8) Летам 1945 г. Вячаславу Молатаву быў накіраваны ліст з просьбай прызнаць дзейнасць ініцыятыўнай групы незаконнай, што было праўдай з пункту гледжання кананічнага права, бо ў гэтай групе не было ніводнага грэка-каталіцкага біскупа, якія былі арыштаваныя. Дакумент падпісаў 61 святар.

9) РПЦ атрымалася далучыць да праваслаўя 3000 парафій, 195 манастыроў, 35% святароў. 15% святароў перайшлі ў падполле.

10) У траўні 1992 г. біскупы УГКЦ выдалі Дэкларацыю епіскапата Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб некананічнасці Львоўскага псеўдасабора 1946 года.


Вярнуцца назад