Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Украінскі каталіцкі ўніверсітэт ладзіць міжнародную канферэнцыю на тэму сацыяльнай этыкі

Украінскі каталіцкі ўніверсітэт ладзіць міжнародную канферэнцыю на тэму сацыяльнай этыкі


12.02.2021.

Украінскі каталіцкі ўніверсітэт ладзіць міжнародную канферэнцыю на тэму сацыяльнай этыкі23–26 лютага пройдзе міжнародная канферэнцыя «Цэласнае развіццё чалавека ў лічбавую эпоху: беднасць, міграцыя, пандэмія і ідэя новай сацыяльнай этыкі». Анлайн-форум ладзіць Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (УКУ).


Гэта ўжо трэцяя штогадовая канферэнцыя факультэта Сацыяльных навук УКУ. Упершыню яна будзе праходзіць у фармаце анлайн, таму далучыцца да яе зможа кожны жадаючы. Пра гэта паведамляе рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны RISU са спасылкай на прэс-службу УКУ.

 

Працоўная мова канферэнцыі — англійская.

 

Сярод арганізатараў у гэтым годзе Джорджтаўнскі ўніверсітэт у Вашынгтоне, Універсітэт Нотр-Дам (ЗША) і Папскі ўніверсітэт святога Тамаша Аквінскага ў Рыме.

 

Падчас панэльных дыскусій на працягу чатырох дзён каля 40 выдатных вучоных з усяго свету падзеляцца сваімі ведамі і досведам з шырокай аўдыторыяй: вучонымі, актывістамі, прадпрыймальнікамі, журналістамі, студэнтамі.

 

У фокусе канферэнцыі — фармаванне этычных прынцыпаў і мадэляў сацыяльнага развіцця ў святле новых выклікаў сучаснасці.

 

Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by


Вярнуцца назад