Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 2 лютага - сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста (Стрэчаньне)
2 лютага - сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста (Стрэчаньне)2.02.2021. |
|
У багаслужэбных песьнях усхваляецца Хрыстос, “Творца закону”, які сёньня “выконвае закон”, а таксама ягоная Маці, “Хмара ацененая, Дзева, што носіць на руках Сына, Які нарадзіўся перад заранкай”. А стары Сімяон, разьвітваючыся з зямным жыцьцём, паказвае Яго ўсяму сьвету і радасна ўсклікае: “Госпадзе, што зазьзяў незаходным сьвятлом для тых, што ў цемры, слава Табе!” Сьвята Сустрэчы замыкае круг сьвятаў, зьвязаных з нараджэньнем Госпада нашага Ісуса Хрыста. Яно было вядомае ўжо ў IV ст. у Ерусаліме, дзе яго бачыла і апісала ў сваім дзёньніку пабожная падарожніца з Галіі (цяпер паўднёвая Францыя) Этэрыя. На Беларусі ёсьць звычай, узяты напэўна ад рыма-католікаў, асвячаць у гэты дзень сьвечкі. Асьвячаныя сьвечы захоўваюць дома ў кожнай сям’і. Іх запальваюць і даюць у рукі чалавеку ў часе кананьня. Таксама запальваюць іх у часе навальніцы ці іншай прыроднай стыхіі. Таму яны называюцца “грамнічнымі”, а само сьвята – “Грамніцамі”. Вярнуцца назад |