Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень І

На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень І


28.01.2021.

На шляху да свята Трох Свяціцеляў – дзень І28 студзеня - Дзень малітвы за святаслужыцеляў

 

30 студзеня Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць свята Трох Айцоў Паўсюднай Царквы – Ерархаў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага.


Да гэтага свята рыхтуемся 3 дні.


У першы дзень - 28 студзеня - узгадваем ерархаў Беларускай Зямлі: свяціцеля Кірылу Тураўскага, святамучаніка Язафата і мітрапаліта Язэпа Руцкага.

 
Гэта дзень малітвы за святаслужыцеляў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.


“Мы не захапляемся музэйнай старажытнасцю нашай веры, але падкрэсліваем ейную заўсёдную і паўсюдную актуальнасць. Не хвалімся учынкамі святых, якіх мы шануем, але спрабуем - сярод сучасных абставінаў - наследваць іхнія дабрадзейнасці”. (Ераманах Лявонцій Тумоўскі).


Вярнуцца назад