Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы

Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы


25.01.2021.

Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы У суботу, 23 студзеня 2021 г., калі Грэка-Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць Пратулінскіх мучанікаў, у храме Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Ольштыне (Польшча ) прагучаў урачысты вокліч "Аксіос" ("дастойны, годны") падчас хіратоніі біскупа Аркадзя Траханоўскага, першага ардынарыя Ольштынска-Гданьскай епархіі, утворанай Папам Францішкам 25 лістапада 2020 г. У гэты ж дзень ольштынская Пакроўская царква стала і катэдральным храмам.

Біскупскую хіратонію Уладыкі Аркадзя (Траханоўскага) звершылі Блажэннейшы Святаслаў (Шаўчук), Першаіерарх УГКЦ разам з мітрапалітам Перамышльска-Варшаўскім Яўгенам (Паповічам) і ўладыкам Грыгорыем (Камаром), дапаможным біскупам Самбірска-Драгобыцкай епархіі. Урачыстасць адбылося ў прысутнасці духавенства і манахаў новастворанай епархіі, рыма-каталіцкага мітрапаліта Вармінскага Юзафа Гужынскага, лацінскіх і пратэстанцкіх святароў і запрошаных гасцей.

Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы Блажэннейшы Святаслаў у пропаведзі перад сабранымі ў храме, між іншым, адзначыў: "Тут, у Ольштыне, мы перажываем асаблівы гістарычны момант. Сёння мы былі сведкамі трайной радасці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Польшчы [...]. Сёння мы святкуем урачыстае абвяшчэнне нашай новай Ольштынска-Гданьскай епархіі. Мы з'яўляемся ўдзельнікамі біскупскай хіратоніі праасвяшчэннага ўладыкі Аркадзя, а таксама будзем сведкамі ўвядзення на новаствораны пасад ольштынска-гданскіх біскупаў іх першага кіруючага архіярэя. Тры гістарычныя падзеі ў адной адзінай хвіліне [...]. Сёння мы выказваем сваю сыноўскую падзяку Святому Айцу Папу Францішку за тое, што блаславіў рашэння Сінода біскупаў УГКЦ і абвесціў стварэнне гэтай новай епархіі".

 

 +++

 

На тэрыторыі новай епархіі знаходзіцца Пратулін - месца мучаніцтва Падляшскіх мучанікаў.

 

фота і тэкст Багдан Тхір - на сайце www.cerkiew.org


 

 


Вярнуцца назад