Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 24 студзеня - Нядзеля мытніка і фарысея, з якой пачынаецца Велікодны літургічны цыкл
24 студзеня - Нядзеля мытніка і фарысея, з якой пачынаецца Велікодны літургічны цыкл23.01.2021. |
|
Велікодны цыкл падзяляюць на перадвелікодны і велікодны перыяд. Перадвелікодны перыяд складаецца з чатырох нядзель перад Вялікім постам (нядзелі мытніка і фарысея, блуднага сына, мясапуснай і сырапуснай), Вялікага посту, або Чатырохдзясятніцы (ад сырапуснай нядзелі да Вербніцы) і Вялікага тыдня. Фарысэй, апанаваны пыхаю, і мытнік, прыгнечаны пакаяньнем, прыйшлі да Цябе, адзінага Ўладара. Першы з іх пахваліўся і быў пазбаўлены дабротаў; другі нічога не казаў і ўдастоіўся ласкаў. У чалавекалюбстве Тваім, Хрысьце Божа, умацуй ува мне жаль за грахі. Ты, Госпадзе, асудзіў фарысэя, які апраўдваўся, хвалячыся сваімі ўчынкамі, і апраўдаў мытніка, які ўпакорыўся і са стогнамі прасіў ачышчэньня; бо Ты не зважаеш на гордыя мудраваньні, і не пагарджаеш скрушлівымі сэрцамі. Таму і мы ў скрусе прыходзім да Цябе, які пацярпеў за нас, і просім даць нам адпушчэньне і веліч зьмілаваньня. Вярнуцца назад |