Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > КАБ СУЛУЧНА СЛАВІЦЬ ІМЯ ІСУСА ХРЫСТА
КАБ СУЛУЧНА СЛАВІЦЬ ІМЯ ІСУСА ХРЫСТА21.01.2021. |
|
"Каб усе былі адно" (Ев. Яна 17,21) - у Вялікі Чацвер на Тайнай Вячэры Ісус маліўся за сваіх вучняў. 21 студзеня 2021, у Чацвер Тыдня малітваў аб Еднасці хрысіян, запрашаем далучыцца да малітвы - па магчымасці ў зрычны час з 12:00 да 20:00 (у Беларусі з 14:00 да 22:00). Госпадзе, Ісусе Хрысце, які сказаў Сваім апосталам: "мір пакідаю вам, мір мой Я даю вам" (Ян 14,27), не зважай на нашыя грахі, але на веру Тваёй Царквы, і даруй ёй такі супакой і Еднасць, якія згодныя з Тваёй воляй,каб нам СУЛУЧНА славіць ІМЯ ТВАЁ святое цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. (міжнародная духовая платформа Synergeia pro Oriente Christiano, Bari-Roma-Padova-Minsk) Вярнуцца назад |