Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Пасад спачувае праваслаўным Беларусі з прычыны смерці Мітрапаліта Філарэта

Святы Пасад спачувае праваслаўным Беларусі з прычыны смерці Мітрапаліта Філарэта


14.01.2021.

Святы Пасад спачувае праваслаўным Беларусі з прычыны смерці Мітрапаліта ФіларэтаСтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох скіраваў спачуванні Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну ў сувязі са смерцю Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта.


Як паведаміла 14 студзеня беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на сваёй інтэрнэт-старонцы дыкастэрыя нагадала, што ў 1981–1989 гадах спачылы іерарх кіраваў Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, «спрыяючы развіццю адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам».

 

У 1990–2013 гадах ён узначальваў Беларускую Праваслаўную Царкву, «імкнучыся да духоўнага адраджэння беларускага народа і ўмацавання добрых адносін паміж хрысціянамі краіны».

 

Паводле Catholic.by

 

Вярнуцца назад