Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак: гэта будзе добры год, калі мы станем клапаціцца пра іншых

Папа Францішак: гэта будзе добры год, калі мы станем клапаціцца пра іншых


1.01.2021.

Папа Францішак: гэта будзе добры год, калі мы станем клапаціцца пра іншых“Час – гэта рэсурс, які мы ўсе маем, але раўнуем, бо хочам выкарыстоўваць яго толькі для сябе”, - адзначыў Францішак у гаміліі, якую агучыў кардынал П’етра Паралін.

 

Ад імя Папы Дзяржсакратар узначаліў Эўхарыстыю ў ватыканскай базыліцы ва урачыстасць святой Багародзіцы Марыі, якая распачала новы каляндарны год.

 

“Мы павінны прасіць ласку знайсці час для Бога і для бліжняга: для адзінокіх, для тых, хто пакутуе, каго трэба чуць, каму патрэбны клопат. Калі знойдзем час, каб падарыць яго, будзем уражаныя і шчаслівыя, як пастухі”, - перакананы Пантыфік.

 

У сваёй гаміліі Святы Айцец падкрэсліў тры паняцці: благаславіць, нарадзіць і знайсці.

 

Гаворачы пра першае, Францішак звярнуў увагу на тое, што “вельмі важна, каб святары і сёння нястомна благаслаўлялі Божы народ; а таксама каб усе вернікі неслі благаслаўленне, каб благаслаўлялі”. Маці Божая вучыць, што мы атрымліваем благаслаўленне, каб дарыць яго іншым. Мы пакліканы благаслаўляць, добра казаць у імя Бога.

“Свет сур’ёзна забруджаны злымі словамі і дрэнным мысленнем пра іншых, пра грамадства, пра сябе. Але праклёны, прамаўленне зла разбэшчваюць, прыносяць хаос ва ўсё, а блаславенне аднаўляе і дае сілы пачаць зноў”

, - звярнуў увагу Папа.

 

Аналізуючы другі дзеяслоў – нараджаць, Францішак падкрэсліў важнасць выхавання ў сабе клапатлівасці, любові да людзей і рэчаў. “У гэтым годзе, спадзеючыся на абнаўленне і новыя лекі, не будзем грэбаваць клопатам. Таму што акрамя вакцыны для цела, нам патрэбна і вакцына для сэрца – клопат. Гэта будзе добры год, калі мы станем клапаціцца пра іншых, як гэта робіць у адносінах да нас Маці Божая”, - заўважыў Святы Айцец.

 

Разглядаючы трэці дзеяслоў – знайсці, Папа падкрэсліў значэнне ласкі ў хрысціянскім жыцці. Ён заахвоціў да штодзённага актыўнага пошуку Бога і звярнуў увагу на пакліканне чалавека знаходзіць час для іншага. “Час – гэта рэсурс, які мы ўсе маем, але раўнуем, бо хочам выкарыстоўваць яго толькі для сябе. Мы павінны прасіць ласку знайсці час для Бога і бліжняга: для адзінокіх, для тых, хто пакутуе, каго трэба чуць, каму патрэбны клопат. Калі знойдзем час, каб падарыць яго, мы будзем здзіўленыя і шчаслівыя, як пастухі”, - адзначыў Францішак.

 

“Няхай Маці Божая, якая прынесла Бога ў час, дапаможа нам дарыць свой час. Святая Маці Божая, новы год мы прысвячаем табе. Тая, хто ўмее захоўваць у сэрцы, беражы нас. Благаславі наш час і навучы нас знаходзіць час для Бога і для іншых”, - маліўся Францішак у канцы гаміліі, якую прачытаў кардынал Паралін.

 

Першага студзеня ў апошні дзень актавы ўрачыстасці Божага Нараджэння Касцёл адзначае ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Пачатак Новага года ў Касцёле з’яўляецца таксама Сусветным днём міру. Яго ўстанавіў Павел VI у 1967 г.

 

Паводле https://www.vaticannews.va/


Вярнуцца назад