Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 27 снежня 2020 г.- свята Праведнага Язэпа, Абручніка Багародзіцы

27 снежня 2020 г.- свята Праведнага Язэпа, Абручніка Багародзіцы


26.12.2020.

27 снежня 2020 г.- свята Праведнага Язэпа, Абручніка БагародзіцыМолімся за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву

 

ДЗЕНЬ XІІ (27 снежня):

 

КАНДАК 12

Ты бачыў, як Юнак Ісус сталеў мудрасьцю і гадамі і ласкаю ў Бога і людзей, усё захаваў ты ў сэрцы сваім, Як верны слуга давераны яму скарб, аж да дня, калі ўсе верныя пачалі пяяць Яму, як Богу і Збаўцы сьвету:

Алілуя.

 

IКАС 12

Апяваючы высілкі і подзьвiгi твае, славім і блаславёнае ўсьпеньне твае: бо на руках Бога Слова і Maці Ягонай соладка супачыў ты, праведны Язэпе, пэўна дастойны Бога і вечнасьці. Дзеля гэтага клічам цябе:

-Радуйся, верны ў вялікім служэньні;

-Радуйся, дзеля гэтага найвялікшага гонару ад Бога ўдастоіўся;

-Радуйся, бо ты сябраваў на зямлі са славаю і прыгажосьцю неба;

-Радуйся, бо ты Айцом будучага веку ў будучы век зь мірам адпушчаны; 

-Радуйся, бо ты абвяшчаў Давіду радасьць вялікую;

-Радуйся, бо ты ўсім у пекле аб'явіў вестку, што прыдзе Хрыстос, які мае вызваліць і збавіць род людзкі; 

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.

 

КАНДАК 13

О, сьвяты і праведны Язэпе! Прымі гэтыя малітвы нашыя і тваім моцным заступніцтвам перад Хрыстом Богам малі Яго, каб ласкаю Сваёю умацаваў нас быць цьвёрдымі і нязломнымі ў праўдзівай веры, стараннымі ў выкананьні Ягоных прыказаньняў, і хай даруе нам усё карыснае ў дачасным і вечным жыцьці, якія сьпяваем Яму: 

Алілуя.

 

+++

 

Малітва да сьв. Язэпа (Папы Льва XIІI)

 

Да Цябе, сьвяты Язэпе, прыбягаем у нашай нядолі. Зьвярнуўшыся за дапамогай да Тваёй Найсьвяцейшай Абручніцы, з надзеяй просім і Тваёй апекі. Дзеля любові, якая Цябе яднала з Беззаганнай Дзевай Марыяй, а таксама дзеля айцоўскай заботы, якой Ты атуляў Дзіцятка Ісуса, пакорна просім: паглядзі ласкава на набытак, які Ісус Хрыстос здабыў сваёй крывею, і сваім магутным заступніцтвам, дапамажы нам у нашых патробах.

Прадбачлівы Ахоўніча Божай Сям'і, чувай над выбраным патомствам Ісуса Хрыста.

Адхілі ад нас, улюбёны Ойча, усялякую заразу маны і грэхападзеньня. Магутны наш Заступнік, памажы нам ласкава Тваім нябесным заступніцтвам у барацьбе з сіламі цемры, а як калісьці ўратаваў Дзіцятка Ісуса ад небясьпекі, якая пагражала Ягонаму жыцьцю, так і зараз барані Сьвятую Божую Царкву ад варожых пасткаў і ўсялякага супраціву.

Атулі кожнага з нас няўстаннай апекай, каб мы, дякуючы Твайму прыкладу і ўзмоцненыя Тваім за ступніцтвам, маглі жыць сьвята, памерці пабожна і дасягнуць вечнага шчасьця ў Небе. Aмін


Вярнуцца назад