Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 24 снежня 2020 г.- з св. Язэпам сустракаем Нованароджанага Збаўцу свету
24 снежня 2020 г.- з св. Язэпам сустракаем Нованароджанага Збаўцу свету23.12.2020. |
|
ДЗЕНЬ IX (24 снежня): КАНДАК 9 Перад Імем Ісуса схіляецца кожнае калена і на зямлі, і на небе, і пад зямлёю, але табе, цудоўны Язэпе, Ісус скараўся, як айцу. Мы такой Боскай спагадлівасьці да цябе дзівімся і клічам Яму: Алілуя. ІКАС 9 Шматслоўныя красамоўцы ня ў змозе дастойна ўславіць цябе, праведны Язэпе: Маці Божая, Уладарка неба і зямлі, называе цябе панам сваім, уцелаўлёны Сын Божы кліча цябе айцом, і дом твой на зямлі зьмяшчае сьвятыню нябесную, бо жыве ў ім Уладар неба і зямлі. Таму мы пакорна пяем табе: -Радуйся, бо ты абраньнік Божы і ахаронца ківоту сьвятыні нябеснае; -Радуйся, бо ты цудоўны апякун, і ў доме тваім жыве Творца неба і зямлі; -Радуйся, карміцель і клапатлівы служка Дзіцятка Ісуса, Які як Бог прыводзіць да быцьця ўсё тварэньне і дбае пра увесь сьвет бачны і нябачны; -Радуйся, бо ты на зямлі ўдастоіўся бачыць Сына Божага, трымаць Яго на руках і цалаваць Яго; -Радуйся, бо ты і пасьля адыходу на вышыні ў сьвятле аблічча Яго, Уладара славы, радуешся і заўсёды праслаўляеш Яго з Айцом і Сьвятым Духам; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступник душаў нашых. Вярнуцца назад |