Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 23 снежня 2020 г.- з св. Язэпам молімся за Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву
23 снежня 2020 г.- з св. Язэпам молімся за Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву23.12.2020. |
|
ДЗЕНЬ VІІI (23 снежня): КАНДАК 8 Дзіўныя цуды бачыў ты, Язэпе: спаўненьне прароцтва пра нараджэньне Бога ў целе ад Дзевы Марыі і спавітае Дзіцятка ў яслях; Анёлаў хваласьпеў і абрэзаньне цялеснае; мудрацоў з Усходу пакланеньне з дарамі; уцёкі ў Яrinет ад шаленства Ірада; збаўленьне ўсіх людзей і Сьвятло для ўсіх народаў, паводле слова Сымонавага, прабітае сэрца Маці. Ты пазнаў праўдзівага Бога і праўдзівага чалавека, дзеля гэтага ўсяго ўсклікнуў: Алілуя. ІКАС 8 Усяго сябе аддаў ты Богу, Які праз Анёла паклікаў Сына свайго з Яriпту, паступіў ты па волі Яго і разам з Ісусам і Маці Ягонай пасяліўся ты ў Назарэце, каб споўнілася слова прарокаў, што названы Ён будзе Назарэем. Таму і мы табе, як вернаму слузе Божаму, сыпяваем: -Радуйся, спаўпамочнік Божай волі; -Радуйся, саўдзельнік Божага сьветаўладкаваньня; -Радуйся, блізкі суразмоўца Анёлаў; -Радуйся, бо табе, які на зямлі, тайны нябесныя адкрытыя; -Радуйся, бо ты чуў прарокаў прадказаньні аб Ісусе; -Радуйся, бо ты ўсё богабойна ў сэрцы захаваў і не адкрыў нікому; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.Вярнуцца назад |