Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Беларусі — новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

У Беларусі — новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў


22.12.2020.

У Беларусі — новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў21 снежня ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў быў прызначаны Аляксандр Румак.


Пра новае прызначэнне паведаміла БЕЛТА.

 

Да гэтага часу Аляксандр Румак працаваў на пасадзе намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны.

 

Як перадае БЕЛТА, у гутарцы з журналістамі Аляксандр Румак адзначыў, што новы ўчастак работы — гэта таксама сацыяльная сфера, а міжэтнічны і міжканфесійны мір і згода з’яўляюцца стрыжнем дзяржаўнай палітыкі. У сучасным свеце менавіта рознагалоссі на гэтай глебе часта становяцца прычынамі грамадзянскіх і знешніх войнаў.

 

«Таму нам трэба цаніць тое, што ў нас сёння ёсць у беларускім грамадстве. І кожны чалавек, незалежна ад веравызнання, нацыянальнасці, павінен даражыць тым, што мы маем сёння», — сказаў Аляксандр Румак.

 

Як дадае агенцтва, ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў любым грамадстве шмат людзей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, і гэта не толькі адказнасць дзяржаўных арганізацый.

«Як паказвае сусветны вопыт, рэлігійныя арганізацыі ўдзельнічаюць і ў дабрачыннасці, і сацыяльнай падтрымцы людзей, якія маюць патрэбу ў гэтым, — сказаў новапрызначаны ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. — Таксама хацелася б чуць гучней голас канфесій у падтрыманні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Думаю, што гэта тыя напрамкі, дзе могуць сябе праяўляць канфесіі», — інфармуе БЕЛТА.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад