Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Молімся з св. Язэпам і з Папам Францішкам
Молімся з св. Язэпам і з Папам Францішкам19.12.2020. |
|
ДЗЕНЬ ІV (19 снежня): КАНДАК 4 Суцішаючы буру сумніваў цнатлівага Язэпа, Анёл адкрыў тайну нараджэньня ад Беззаганнай Марыі Сына Божага, Збаўцы сьвету, кажучы: дасі імя Яму Ісус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў, і Яму пяем усе: Алілуя. ІКАС 4 Ведаючы зь Пісаньня словы Госпада: вось Дзена зачне і народзіць Сына Эмануэля, паверыў Ты праведны Язэпе сказанаму Анёлам, і як запячатаную кнігу, у якой рукою Айца запісана Слова, прыняў Марыю ў дом свой, як слуга, служачы Беззаганнай са страхам і руплівасыцю. Дзеля гэтага ўсклікаем табе: -Радуйся, бо ты сэрца прыклаў да пазнаньня закону Божага; -Радуйся, бо ты адкрыў розум свой для прыняцьця тайнаў Божых; -Радуйся, бо перад усімі ўдастоіўся ўбачыць вялікую тайну зьяўленьня Бога на зямлі; -Радуйся, бо ты пазнаў, што прыйсьце Ягонае ёсьць дзеля збаўленьня людзей ад іхніх грахоў; -Радуйся, бо бяз сумніву паверыў у тое, што табе было адкрыта; -Радуйся, бо вераю ты апраўданы; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.Вярнуцца назад |