Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Юбілейным Годзе св. Язэпа - молімся "Акафістам Праведнаму Язэпу”
У Юбілейным Годзе св. Язэпа - молімся "Акафістам Праведнаму Язэпу”16.12.2020. |
|
На час Юбілейнага Года Святы Айцец Францішак удзяліў спэцыяльныя адпусты (індульгенцыі) - між іншымі за пабожнае чытанне "Акафіста да св. Язэпа" (нават яго часткі) - у духу малітвы за ганімую Царкву. У Дэкрэце Апостальскай Пенітэцыярыі (ад 8.12.2020) запісана: параграф – д: Святая Сям'я, якая уцякае ў Егіпет "вучыць нас, што Бог знаходзіцца там, дзе чалавеку пагражае небяспека, дзе чалавек пакутуе, дзе ўцякае, дзе дазнае непрыняццё і пакінутасць". Поўны адпуст удзяляецца вернікам, якія будуць чытаць Літанію да святога Язэпа (для лацінскай традыцыі), альбо Акафіст да святога Язэпа, цалкам альбо хаця б часткова (для візантыйскай традыцыі), альбо іншую малітву да св. Язэпа, якая ўласцівая іншым літургічным традыцыям, за Царкву, якую пераследуюць звонку і знутры ды за палёгку (умацаванне) ўсіх хрысціян, якія церпяць любыя формы пераследу. Ад 16 снежня да 27 снежня 2020 (свята Праведнага Язэпа) кожны дзень чытаем адзін Кандак і адзін Ікас “Акафіста святому і праведнаму Язэпу”. ДЗЕНЬ І (16 снежня): КАНДАК 1 Выбраны Абручнік Найсьвяцейшай Дзевы Мары, ты песьціў і карміў Богачалавека, праведны Язэпе, праслаўляем тваё служэньне невымоўнай тайне ўцелаўленьня Бога Слова, і пахвальную песьню пяем табе. Ты ж цяпер, дастойны стаяць перад пасадам Хрыста Бога нашага, маліся за нас, якія пяем табе: Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоў ны заступнік душаў нашых. ІКАС 1 Неспасьцігальная нават для анёлаў тайна нараджэньня Бога Слова ад Беззаганнай Дзевы захаваная была чыстаю ад паклёпу людзкога і подступу д'ябла. Бог жа выбраў цябе, праведны Язэпе, пакорны апякуне, быць ахоўнікам і сьведкам дзявоцтва Найсьвяцейшай Марыі. Дзеля гэтага праслаўляем цябе, як выбранага тайніка Божага, і ўсклікаем табе: -Радуйся, пачэсны парастак з кораня Ясеевага; -Радуйся, унутрана ўпрыгожаны царскай годнасьцю; -Радуйся, у беднасьці зямной духоўнае набыў багацьце; -Радуйся, у няведаньні прыдбаў славу вечную; -Радуйся, больш слаўны за ўладароў; -Радуйся, больш праведны за праайцоў і патрыярхаў; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых. Вярнуцца назад |