Сустрэча запланаваная на сёння (6 снежня 2020) перад рыма-каталіцкай Базылікай св. Мікалая Мірлікійскага, што стаіць на беразе мора.
Basiliek van de Heilige Nicolaas (асвячаная 7 лютага 1887) - гэта месца міжнароднай сустрэчы.
Раніцай вернікі маліліся ў храме (які па прычыне пандэміі зачыняецца ў 14:00 гадз.).Успамін вялікага Іерарха - добрая нагода да малітвы за супольнасці і парафіі, што носяць імя св. Мікалая, асабліва ў Беларусі, Эстоніі, Украіне і Расеі - між іншымі за Мінскую грэка-каталіцкую парафію св. Міколы Цудатворцы.
Час пасля абеда - гэта час духовай сулучнасці on-line і малітвы за лекараў і хворых на каранавірус.
Пад вечар чакаецца ўдзел архімандрыта Сяргея (Гаека) і групы беларусаў ды сяброў Беларусі з Нідэрландаў і Германіі.