Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Завяршылася міжнародная канферэнцыя прысвячаная Замойскаму сіноду Уніяцкай Царквы

Завяршылася міжнародная канферэнцыя прысвячаная Замойскаму сіноду Уніяцкай Царквы


21.11.2020.

Завяршылася міжнародная канферэнцыя прысвячаная Замойскаму сіноду Уніяцкай ЦарквыУ рамках юбілею 300-годдзя Замойскага сінода (што праходзіў у г. Замасць (Zamość) з 26 жніўня па 17 верасня 1720), Папскі ўніверсітэт Яна Паўла ІІ у Кракаве арганізаваў 18-19 лістапада 2020 г. Міжнародную навуковую канферэнцыю на тэму “Спадчына Замойскага сінода 1720 – 2020: Выклікі і перспектывы”.

 

Галоўным арганізатарам і мадэратам Канферэнцыі быў а. прафесар Пшэмыслаў Навакоўскі СМ.

 

У двухдзённай Канферэнцыі было прэзентаваных 19 навуковых дакладаў даследчыкаў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Італіі - з розных навуковых дысцыплін: гісторыі, гісторыі культуры, права і кананічнага права, літургікі, тэалогіі. У сітуацыі пандэміі большасць дакладчыкаў і гасцей удзельнічала ў Канферэнцыі (уключна з дыскусіяй) ан-лайн.

 

Беларускія даследчыкі прадставілі наступныя рэфераты:

кандыдат гістарычных навук Сяргей Верамееў (Гомель), Феномен Замойскага сабору 1720 г. – гістарыяграфічныя кантраверсіі;

кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў (Мінск): Удзельнікі Замойскага сабору з Вялікага Княства Літоўскага. Калектыўны партрэт;

архім. д-р Сяргей (Гаек), МІС (Мінск), Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква – 300 год пасля Замойскага сінода;

 

Міжнародны і міжканфесійны форум ў Кракаве быў важным крокам на шляху шматбаковага, аб’ектыўнага вывучэння “феномена” і спадчыны Замойскага сінода (сабора) Унійнай Царвы ў Рэчы Паспалітай. (У сваёй прэзентацыі Дзяніс Лісейчыкаў нагадаў, што ў Сінодзе “удзельнікаў з тэрыторыі ВКЛ агулам атрымалася 41”).

Мала вядома, што ў 147 канонах сучаснага Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў (Codex Canonum Ecclesiarum Orientalium, 18.10.1990) знаходзяцца спасылкі на Статуты Замойскага сігода.

 

Новае выданне Статутаў Замойскага сінода на лацінскай мове (Acta Synodi Zamosciensis anno MDCCXX), разам з новым перкладам на польскую мову (Statuty Synodu Zamojskiego 1720 roku, Kraków 2020), было падрыхтаванае і выдадзенае ў Папскім універсітэце Яна Паўла ІІ у Кракаве ды прэзентаванае на Юбілейнай канферэнці ў г. Замасць у сімвалічны дзень 17 верасня 2020 г. (300 год ад завяршэння Замойскага сінода), у якой удзельнічаў архім. Сяргей (Гаек).

 

Разам з каментарамі змешчанымі ў кнізе гэтае выданне стала каштоўнай базай да аб’ектыўных, навуковых даследванняў.

 


Вярнуцца назад