Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 20-21 лістапада 2020 - з св. Янам Паўлам ІІ молімся аб абароне жыцця

20-21 лістапада 2020 - з св. Янам Паўлам ІІ молімся аб абароне жыцця


20.11.2020.

20-21 лістапада 2020 - з св. Янам Паўлам ІІ молімся аб абароне жыццяУ 100-годдзе легалізацыі абортаў у Савецкай Расіі хрысціяне Беларусі яднаюцца ў малітве, каб прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі.

 

У Беларусі гэтая малітва праходзіць кругласутачна: з вечара 20-га да вечара 21 лістапада. 

 

Супольная малітва для вернікаў грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска:

Субота, 21 лістапада, у 18:00, у храме парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6).  

- Боская Літургія і малітва аб пакаянні за грахі свае і ўсяго народу

 

Запрашаем, таксама, да асабістай малітвы і іншых хрысціянскіх практык у гэтыя дні ў намеры прабачэння за грахі абортаў.

 

Асаблівай малітвай, якая аб’яднае ўсіх абаронцаў жыцця, стане малітва св. Яна Паўла II, змешчаная напрыканцы энцыклікі "Evangelium vitae":

О, Марыя,

світанне новага свету,
Маці ўсіх, хто жыве,
Табе даручаем справу жыцця:
узглянь, Марыя, на вялікае мноства дзяцей,
якім не дазваляюць прыйсці ў свет,
жабракоў, якія змагаюцца з нягодамі жыцця,
мужчын і жанчын — ахвяр бесчалавечнага гвалту,
старых і хворых, якія забіваюцца абыякавасцю
або ілжывым спачуваннем.
Зрабі, каб усе веруючыя ў Твайго Сына
здолелі адкрыта і з любоўю абвяшчаць
людзям нашай эпохі Евангелле жыцця.
Выпрасі ім ласку прыняцця яго
як вечна новага дару,
радасць усхвалення яго з удзячнасцю
праз ўсё сваё жыццё
і смеласць дзейсна і найстойліва
сведчыць пра яго,
каб яны маглі будаваць
разам з усімі людзьмі добрай волі
цывілізацыю праўды і любові
у гонар і славу Бога Творцы,
Які палюбіў жыццё.


Вярнуцца назад