Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ян Павел ІІ і Царква ва Усходняй Еўропе: навуковы форум у Рыме
Ян Павел ІІ і Царква ва Усходняй Еўропе: навуковы форум у Рыме17.11.2020. |
Выданне ўяўляе сабой зборнік сведчанняў больш чым 50-ці прадстаўнікоў свету рэлігіі, навукі і палітыкі розных канфесій: рыма-католікаў, грэка-католікаў, армяна-католікаў, праваслаўных. Кніга выйшла пад рэдакцыяй прафесара Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта, кс. д-ра Яна Мікрута.
На старонках выдання аўтары дзеляцца інфармацыяй аб адносінах славянскага Папы да сваіх краін і рэлігійных традыцый, паказваючы, што для Яго Еўропа павінна была дыхаць двума лёгкімі, заходнім і ўсходнім, што стала парадыгмай экуменізма, - паведамляецца на сайце Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта.
Дзеі адраджэння Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі прэзэнтаваныя ў кнізе навуковымі артыкуламі архім. д-ра Сяргея (Гаека), дац. Сяргея Верамеева (Гомель), а. Андрэя Абламейкі (Мінск). Прэзентацыя кнігі ў рэжыме on-line (streaming in Zoom) пройдзе 17 лістапада 2020 г. у 18:00-19:30 мінскага часу, па спасылцы: http://bit.ly/centrooriente
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Вярнуцца назад |