Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "ЗА ШМАТПАКУТНУЮ БЕЛАРУСЬ"
"ЗА ШМАТПАКУТНУЮ БЕЛАРУСЬ"9.11.2020. |
Раніцай у панядзелак 9.11.20 група грэка-каталіцкіх паломнікаў з Мінска малілася ў Росіцы за ахвяры рэпрэсій нядзельнага вечара ў розных гарадах Беларусі, за зняволеных, за пакрыўджаных...
Малітва працягнецца на працягу дня ў храмах Полацка, асабліва за вядомага скарыназнаўцу - Алеся Жлутку ды за затрыманых медыкаў, навукоўцаў, дзеячоў культуры. "Як хрысціяне асуджаем гвалт і беззаконне і нястомна працягваем традыцыйную малітву за шматпакутную Беларусь" - сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) ля Росіцкага крыжа.
+++
На працягу дня да малітвы вернікаў скарынаўскага Полацка далучыліся і вернікі розных канфесій з "скарынаўскай" Падуі (Італія). Вярнуцца назад |