Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВОСЕНЬСКІЯ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ПАМІНАННЯ ПАМЕРЛЫХ

ВОСЕНЬСКІЯ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ПАМІНАННЯ ПАМЕРЛЫХ


29.10.2020.

ВОСЕНЬСКІЯ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ПАМІНАННЯ ПАМЕРЛЫХУ душпастырскай практыцы беларускіх грэка-католікаў дні супольнага малітоўнага памінання памерлых пачынае Змітраўская бацькоўская субота (у гэтым годзе 24.10.20) і яны працягваюцца - праз Дзяды (2.11) - да завяршэння "актавы" тых жа (да 9.11). 

 

У гэтыя дні ўпісваецца сумная гадавіна сталінскага этнацыду беларускай эліты ў ноч 29/30 кастрычніка 1937 г. у Курапатах (www.kurapaty29.by). 

 

У МІНСКУ заўпакойная малітва за загінулых у Курапатах

- 29.10.2020 у 18:30 - у грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (храм на вул. Арджанікідзе д. 6) 

- 30.10.2020 у 18:30 - у грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа (капліца ў Ніжнім храме Чырвонага касцёла). 

 

Дай, Госпадзе, знайсці вечны супакой душам загінулых братоў і сясцёр нашых! 

Вечная ім памяць!


Вярнуцца назад