Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак менаваў новага лацінскага Патрыярха Ерузалема
Папа Францішак менаваў новага лацінскага Патрыярха Ерузалема26.10.2020. |
|
Паведамляючы пра гэта, Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ нагадвае, што папярэднікі арцыбіскупа Піцабалы на гэтай высокай пасадзе былі арабскага паходжання, а цяпер Патрыярхам стаў 55-гадовы італьянец.
Новы Патрыярх даволі вядомая на Святой Зямлі асоба.
Гэты францішканін добра знаёмы са складанымі і поўнымі канфліктаў рэаліямі жыцця на Блізкім Усходзе, таму пасля таго, як яго папярэдніку Патрыярху Фуаду Туалю споўнілася 75 гадоў, у чэрвені 2016 года Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа П’ербатысту Піцабалу Апостальскім адміністратарам. На гэтай пасадзе іерарх, між іншым, упарадкаваў кіраванне фінансамі Патрыярхату і выплаціў вялікую частку пазыкаў.
У складанай сітуацыі палестына-ізраільскага канфлікту новы Патрыярх выступае за аднаўленне дыялогу і даверу паміж яго бакамі.
«Хрысціяне на Святой Зямлі клапоцяцца пра такі дыялог, які грунтуецца на супольным жыцці»,— кажа арцыбіскуп Піцабала.
П’ербатыста Піцабала нарадзіўся 21 красавіка 1965 года непадалёк ад Бергама ў Італіі, вывучаў тэалогію і філасофію ў Балоньі. Прыняўшы ў 1990 годзе святарскае пасвячэнне, прыехаў у Ерузалем, дзе пасля заканчэння курсу біблістыкі выкладаў габрэйскую мову ў вышэйшай школе францішканаў. Дзякуючы добраму валоданню габрэйскай мовай і ўсталяваным кантактам з прадстаўнікамі ізраільскага грамадства, ордэн даручыў айцу Піцабалу душпастырства габрэйскамоўных хрысціянаў у Ерузалеме. Выбраны ва ўзросце 38 гадоў кусташам, стаў другім з самых маладых у гісторыі кіраўнікоў францішканскай Кустодыі на Святой Зямлі.
Каталіцкі Ерузалемскі Патрыярхат ахоплівае вернікаў, якія жывуць на тэрыторыі Ізраіля, Палестыны, Ярданіі і Кіпра. Паводле статыстычных дадзеных, дыяцэзія налічвае 321,5 тыс. католікаў лацінскага абраду ў 71 парафіі.
Як са спасылкай на паведамленне Ерузалемскага Патрыярхату зазначае КАІ, католікі рэгіёна з радасцю і ўдзячнасцю прынялі вестку пра намінацыю Патрыярхам арцыбіскупа П’ербатысты Піцабалы. Яны жадаюць яму поспехаў у выкананні «надзвычайных заданняў у надзвычайных абставінах».
Паводле: КАІ / Catholic.by Вярнуцца назад |