Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЭЎХАРУСТЫЯ КРЫНІЦАЙ ДУХОВАЙ МОЦЫ Ў СКЛАДАНЫ ЧАС

ЭЎХАРУСТЫЯ КРЫНІЦАЙ ДУХОВАЙ МОЦЫ Ў СКЛАДАНЫ ЧАС


24.10.2020.

ЭЎХАРУСТЫЯ КРЫНІЦАЙ ДУХОВАЙ МОЦЫ Ў СКЛАДАНЫ ЧАСУ складаны час другой хвалі пандэміі Covid. Неабходна ўсім - святарам і вернікам - захаваць МАКСІМУМ санітарай дысцыпліны.

ТАМУ 

- 1) Карыстаемся маскамі і антысэптыкам. Дзе магчыма - правятрываем памяшканні, у якіх праходзіць малітва.

- 2) Захоўваем неабходныя сродкі "гігіену" пры св. Прычасці.  

- 3) Захоўваем па магчымасці сацыяльную дыстанцыю. 

- 4) Каб даць магчымасць удзелу ў нядзельнай Боскай Літургіі (св. Імшы) і не зграмаджаць надта шмат вернікаў на адной Службе - паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ад 15.10.2020) рэкамендую ўвясці (там, дзе гэта патрэбна) Боскую Літургію ў суботу ўвечары як Літургію нядзельную (Missa prefestiva). 

(Як Апостальскі Візітатар прымаю гэтую пастаральную норму для парафій і супольнасцей БГКЦ). 

 

Гэта будзе карысным для вернікаў з слабым здароўем (але і для дзяцей і моладзі, што не заўжды змогуць прыйсці ў нядзелю).  

У любай сітуацыі нядзеля хай будзе днём нашай руплівай малітвы.

Божага ўсім Блаславення! 

 

У МІНСКУ: Нядзельная Літургія ў СУБОТУ ўвечары - у 18:00 гадз. у храме Парафіі Прав. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6.

 

Мінск, 24.10.2020.  

+архім. Сяргей, Апостальскі візітатар БГКЦ


Вярнуцца назад