Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з візітам у Ватыкане
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з візітам у Ватыкане19.10.2020. |
![]() Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў Ватыкане па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята. Падчас сустрэчы была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на Радзіму для ажыццяўлення служэння сярод сваёй паствы. Заклапочаны забаронай іерарху вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення існуючай сітуацыі і спадзяецца, што праблема будзе вырашана. Паводле vaticannews.va Вярнуцца назад |