Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сёння, 11 кастрычніка - ✝️ Памяць Св. Папы Яна XXIII

Сёння, 11 кастрычніка - ✝️ Памяць Св. Папы Яна XXIII


11.10.2020.
Сёння, 11 кастрычніка - ✝️ Памяць Св. Папы Яна XXIII⚜️ Святы Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ронкалі; 25 лістапада 1881 — 3 чэрвеня 1963) — Рымскі Папа з 1958 па 1963 год. Рашэннем Папы Францыска літургічная памяць Яна XXIII здзяйсняецца не ў дзень смерці, як звычайна, але менавіта ва ўгодкі адкрыцця першай сесіі Другога Ватыканскага Сабора - 11 кастрычніка 1962 г.

Папа Ян ХХІІІ 2 ліпеня 1960 гады намінаваў айца Чэслава Сіповіча МІС, рэктара Беларускай місіі ў Лондане, першым беларускім біскупам з часоў знішчэння ў 1839 годзе царскімі ўладамі Расійскай імперыі структур Грэка-Каталіцкай Царквы. Святы Ян ХХІІІ - маліся за БГКЦ.

+++

👨🏻‍🎓 Менавіта высілкамі, натхненнем і малітвамі Яна XXIII - "добрага Папы", Папы-дыпламата, Папы-міратворца, адбыўся Другі Ватыканскі Сабор, што зрабіў Каталіцкую Царкву такой, якой сёння яе ведае ўвесь свет.

▫️ …Папа Ян XXIII расказваў, што ў ноч перад адкрыццём Сабора адчуваў моцную турботу, спрабаваў загадзя агадаць магчымыя цяжкасці, падумаць пра тое, каб не здзейсніць якой фатальнай памылкі. У хваляванні, ён пачаў маліцца і пачуў усярэдзіне сябе: «Супакойся і ідзі спаць, Папа Ян, не ты кіруеш Царквой»…

Вярнуцца назад